У коткі Лагерфельда з'явілася канкурэнцыя. І не хто-небудзь, а чатырохгадовы французскі бульдог — міс Пікл. Рэкламу корму для сабак не прапаноўваць.

Усе фатаздымкі з Instagram Miss Pickle (@picklebeholding)

Усе фатаздымкі з Instagram Miss Pickle (@picklebeholding)

Міс Пікл вымушана паўсюль ісці за сваёй гаспадыняй Кэці Говард, арт-куратарам выстаў у Нью-Ёрку. Але, здаецца, сабачка ўвайшла ў смак багемнага жыцця і пазіруе на фоне арт-інсталяцый з вялікім задавальненнем.

Міс Пікл паспела не толькі стаць музай нью-ёркскай багемы (так, яе партрэты ўжо малююць), але і ўвяла моду на новы напрамак у мастацтве пад назвай арт-сэлфі, які можна часта назіраць у Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?