president.gov.by

president.gov.by

З 1 студзеня 2016 г. усе прадпрымальнікі будуць працаваць у роўных умовах. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

«Больш адтэрміноўкі не будзе! І так робім вельмі вялікія саступкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе гандаль індывідуальных прадпрымальнікаў без сертыфікатаў, якія пацвярджаюць якасць тавараў.

«Трэба ісці да цывілізаванай формы гандлю, — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэта ненармальна, калі мы без дакументаў сумкамі возім тавар. Гэта нават нас прыніжае».

«Без дакументаў у Беларусі ніхто працаваць не будзе! Усё роўна калісьці трэба пераходзіць да гэтай цывілізацыі. Тым больш з маімі жорсткімі падыходамі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, усё прадпрымальнікі ў краіне павінны працаваць у роўных умовах.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў індывідуальным прадпрымальнікам аб'яднацца і разам падумаць над тым, як яны маюць намер працаваць з наступнага года ў такіх умовах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў выпадку неабходнасці ім будзе аказана дапамога, у тым ліку крэдытнымі сродкамі Сусветнага банка, Банка развіцця.

Як сказаў на нарадзе прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, беларускія ІП змогуць прадаваць тавары легпрама без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, да 1 студзеня 2016 года.

«Праца без дакументаў працягваецца да 1 студзеня 2016 года. Пасля 1 студзеня 2016 года праца толькі па дакументах, — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. — На працягу года роўнымі часткамі за тры разы стаўка ПДВ будзе павышацца з 2 да 4».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?