Пагукаць вясну разам 21 сакавіка (субота) запрашаюць Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Як паведамляе старонка гэтай імпрэзы УКантакце, на свята запрошаныя спеўныя гурты «Горынь», «Рутвіца», «Мярэжа», «Варган», «Княжыч», Dainavа, «Гасцінец», «Калыханка», музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Сяргей Чубрык, Аляксей Лесавік, Дар'я Грашчанкова, Раман Яраш, клуб традыцыйнага танца SITA, а таксама грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Як і заўжды на такіх святах, арганізатары просяць усіх быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, «бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыю». Менавіта гэта стварае асаблівую атмасферу і настрой.

Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы.

На свяце будзе працаваць кухня, дзе можна набыць бліны, гарбату, квас і іншае смакоцце.

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзецям – 7 500 рублёў, студэнтам – 10 500, дарослым – 15 000 рублёў.

Пачатак а 13-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?