27.01.2008 / 04:18

Становішча на беларуска-польскай мяжы крытычнае 1

Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, чэргі аўтаперавозчыкаў з польскага боку дасягаюць 20 км.

У апошнія гадзіны ў сувязі з забастоўкай польскіх мытнікаў абвастрылася сітуацыя на пунктах пропуску праз беларуска-польскую мяжу "Варшаўскі мост", "Казловчы" и "Дамачава".

З польскага боку, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, чэргі аўтаперавозчыкаў дасягаюць 20 км. З прычыны асцярогі адносна магчымасці праяўлення спроб кантрабанды пры такой колькасці транспартных сродкаў і ўзнікнення інцыдэнтаў падраздзяленні ДПК могуць перайсці на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэтае пытанне абмяркоўваецца кіраўніцтвам камітэта, паведаміў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра памежнага ведамства Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, на беларускай тэрыторыі ў тэрміналах пункта пропуску "Казловічы" знаходзіцца каля 300 транспартных сродкаў, што перавышае звычайныя паказчыкі ў паўтара разы.

Сітуацыя на беларускім боку стабільная, сказаў А.Цішчанка.

Вячаслаў Будкевіч, Аляксандр Янусік, БелаПАН

0
Владимир / Адказаць
27.01.2008 / 23:09
Респект польским погранцам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру