18.03.2015 / 09:15

Някляева ў ЗША вылучылі на Нобеля па літаратуры 7

\

1 сакавiка ў Нью-Ёрку ЗША адбылася прэзентацыя новай кнiгi беларускага паэта Уладзiмiра Някляева «Беларусь», якая вышла з друку ў выдавецтве «Juliette» ў ЗША.

15 сакавіка пасля чытання i абмеркавання, Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) і выдавецтва «Juliette» вырашылi вылучыць творчасць У. Някляева i ў тым лiку кнiгу «Беларусь» — на Нобелеўскую прэмiю.

Пераклад вершаў і прадмову да кнігі напісаў Леанід Зубараў.

Уладзіміра Някляева ўжо вылучалі на Нобеля, у прыватнасці, у 2012 г. ён быў вылучаны Беларускім ПЭН-Цэнтрам.

0
itar tass / Адказаць
18.03.2015 / 09:31
обложка - как у методички с географического факультета.
0
таксама Нобель / Адказаць
18.03.2015 / 09:55
Што зараз пачнецца - ад Амерыкі і тамтэйшага нью-йоркскага бюро КХП і да двух саюзаў беларускіх пісьменьнікаў на радзіме героя ды пры непасрэдным удзеле адмінпрэзіна напярэдадні выбараў - гэта нават немагчыма ўявіць сабе! Дурнэт задынецца ад ухвал і праклёнаў, ад чорнай зайдрасьці і любоўных рыданьняў... Сп. Некляеў, вы маеце добры шанс падняць свай рэйтынг, які пахіснуўся апошнім часам у нашага 20-гадовага нобіліянта ва ўладзе. Якая тут літаратура, пра што гамон!
0
Кнехт / Адказаць
18.03.2015 / 10:00
Годны выбар. Някляеў варты Нобеля па літаратуры ад Беларусі. Так ім і перадайце!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру