28.01.2008 / 08:45

У Берасьцейскай вобласьці ад штармавога ветру пацярпелі 13 раёнаў

Безь сьвятла засталіся 92 паселішчы.

У Брэсцкай вобласці ад штармавога ветру, парывы якога ноччу 27 студзеня дасягалі 20 метраў за секунду, пацярпелі 13 раёнаў.

Як паведаміў БелаПАН памочнік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, былі абясточаны 92 населеныя пункты, у тым ліку 25 — у Кобрынскім, 14 — у Маларыцкім, 12 — у Баранавіцкім раёнах. Ад стыхіі пацярпелі два жылыя дамы: адзін — у Пружанскім раёне (пашкоджаны франтон), другі — у Брэсце (часткова сарваны шыфер з даху). Апрача таго, ветрам знесла шыферныя лісты з дахаў 14 сельскагаспадарчых будынкаў (з іх сем фермаў), абарвана 2,4 км ліній электраперадачы.

Звестак аб пацярпелых людзях у штаб ліквідацыі надзвычайных сітуацый абласнога ўпраўлення МНС не паступала.

Аварыйныя брыгады ўжо аднавілі энергазабеспячэнне ў 47 населеных пунктах. У найбліжэйшыя гадзіны гэтыя работы будуць завершаны ва ўсіх астатніх пунктах, што аказаліся адключанымі ад энергазабеспячэння з‑за штармавога ветру.

Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру