18.03.2015 / 14:00

Паркоўка на Прывакзальнай плошчы стала платнай 3

З 12 сакавіка наземная аўтастаянка на Прывакзальнай плошчы стала платнай. Гадзіна паркоўкі каштуе 10 тысяч рублёў. Грошы трэба плаціць работнікам «Паркоўкі сталіцы».

Год таму ішла гаворка пра поўнамаштабную рэканструкцыю Прывакзальнай плошчы і аўтаматызацыю паркоўкі, аднак да рэалізацыі ідэя не дайшла.

На рагу Прывакзальнай плошчы знаходзіцца шматпавярховы аўтаматызаваны паркінг гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Галілеа». Пакінуць машыну каштуе 10 тысяч за кожныя тры гадзіны і па 30 тысяч за кожныя наступныя суткі.

Тарыфы «Галілеа» больш выгадныя, аднак наземная стаянка пакідае магчымасці бясплатнага пакідання аўто. Паркоўшчыкі працуюць з 6 да 22 гадзін, у астатні час за стаянку заезд і выезд бясплатны.

ЯМ

0
inav / Адказаць
18.03.2015 / 15:15
У аэрапорце Мiнск-2 заехаць адправiць цi сустрэць пасажыра бясплатна толькi да 20 хвiлiн. Звыш гэтага-100 тыс. руб. за поуную цi няпоуную гадзiну. Нядауна злупiлi 100 тыс. за 5 "лiшнiх" хвiлiн. Людзi будзьце пiльнымi каб не плацiць такiя грошы. А10 тыс за гадзiну-нармальная плата.
0
Майнц / Адказаць
18.03.2015 / 20:45
inav, Дзякуй вялікі за параду!
0
Just / Адказаць
19.03.2015 / 18:54
Бандытызм. Эканоміка абы-што, вось і такія наступствы. Што далей?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру