Хлопцы і дзяўчаты раздавалі мінакам на плошчы Свабоды ў Віцебску недзяржаўныя газэты. Міліцыянты палічылі гэта правапарушэньнем.

У пастарунак трапілі семнаццацігадовыя Крысьціна і Вікторыя Чыж, іхная старэйшая сястра Вераніка, Артур Шыкін і Аляксандар Ілінец, які ачольвае Кастрычніцкую раённую арганізацыю Партыі БНФ.

Міліцыянты апыталі затрыманых пра газэты «Наша Ніва», «Новы час», «Навіны БНФ» і «Моладзь БНФ», якія распаўсюджваліся на плошчы Свабоды. Праз паўгадзіны ўсіх адпусьцілі, не складаючы пратаколаў.

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0