Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе міністэрства прэсаваму сакратару ГА «БАЖ» Барысу Гарэцкаму.

Дзяржаўная газета «Рэспубліка», якая ў выходных дадзеных таксама не паведамляла назвы рэгіструючага органа, пакуль папярэджання не атрымала.

Нагадаем, што ў лютым-сакавіку Мінінфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджанні адразу шэрагу рэгіянальных недзяржаўных выданняў, звінаваціўшы іх у незаконным скарачэнні «РБ» замест «Рэспубліка Беларусь» у выходных дадзеных.

Між тым, падобныя скарачэнні журналісты заўважылі і ў выданнях, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы ўлады. У сувязі з гэтым прэс-сакратар ГА «БАЖ» напісаў у Міністэрства інфармацыі ліст, каб даведацца, ці рэагавала ведамства на такія факты.

Як вынікае з ліста намесніка міністра Уладзіміра Матусевіча, па стане на 16 сакавіка ў межах кантролю за выкананнем заканадаўства пісьмовыя папярэджанні вынесеныя часопісу «Вожык» і баранавіцкай газеце «Наш край».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?