Фота: brunet.ca

Фота: brunet.ca

Бразільскія навукоўцы прасачылі жыццёвы шлях шасці тысяч людзей цягам 30 год. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Lancet Global Health.

З 1982 года даследчыкі сачылі за 6 тысячамі людзей, народжаных у горадзе Пелотас. У 2012 годзе яны разаслалі запрашэнні на інтэрв’ю, на якое адгукнуліся 3500 чалавек.

Тыя, каго ў маленстве кармілі грудным малаком, мелі лепшыя вынікі IQ-тэстаў, лепей вучыліся і мелі вышэйшыя заробкі.

Тыя, каго кармілі грудным малаком да года, у сярэднем зараблялі на месяц на 140 даляраў больш і мелі IQ у сярэднем вышэйшае на 4 пункты.

У даследаванні бралі ўдзел людзі як з багатых, так і бедных сем’яў. Даследаванне выключыла ўплыў генаў, тыпу родаў, курэння падчас цяжарнасці і іншыя фактары.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што ўскормленыя грудным малаком дзеці таксама менш хварэюць на бранхіт і атыт, менш схільныя да атлусцення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?