Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расію да 25 сакавіка падаць свае тлумачэнні па пазове Украіны адносна анексіі Крыма.

Пра гэта на брыфінгу сказаў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.

«Яна (заява ў ЕСПЧ) ужо перайшла ў стадыю камунікацыі, і ў Расіі ёсць тэрмін да канца сакавіка падаць свае тлумачэнні. Яны, натуральна, будуць спрабаваць адцягнуць гэты тэрмін», — сказаў ён.

Пры гэтым Пятрэнка падкрэсліў, што калі Расія не прадаставіць суду ў названы тэрмін свае тлумачэнні, то Украіна адправіць у ЕСПЧ копію расійскага фільма «Крым. Шлях дадому», у якім прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распавядае пра планаванне аперацыі па анексіі Крыма.

Міністр лічыць, што гэтыя заявы ў фільме могуць лічыцца сведчаннямі.

Таксама Пятрэнка паведаміў, што 2 іншыя пазовы Украіны ў ЕСПЧ знаходзяцца на стадыі збору доказаў.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што хуткага разгляду пазоваў Украіны ў ЕСПЧ чакаць не варта, бо яны вельмі вялікія па аб'ёме матэрыялаў.

Як паведамлялася, Кіеўскі інстытут судовых экспертыз выявіў парушэнне міжнароднага права ў выказваннях прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?