28.01.2008 / 12:13

Памёр былы інданэзійскі прэзыдэнт Сухарта 1

Колішні прэзыдэнт Інданэзіі Сухарта сканаў нядзеляй у веку 86 гадоў і быў урачыста пахаваны ў сямейным маўзалеі побач з горадам Сола (Суракарта) ў цэнтральнай частцы вострава Ява. Прэзыдэнт Інданэзі Сусіла Бамбанг Юдаёна: «Мы аддаём ягонае цела і ягоныя добрыя справы роднай зямлі, — скзаў прэзыдэнт Юдаёна. — Ягоная служба — прыклад для ўсіх нас».


Сухарта

Колішні прэзыдэнт Інданэзіі Сухарта сканаў нядзеляй у веку 86 гадоў і быў урачыста пахаваны ў сямейным маўзалеі побач з горадам Сола (Суракарта) ў цэнтральнай частцы вострава Ява.

Цырымоніяй кіраваў цяперашні прэзыдэнт краіны Сусіла Бамбанг Юдаёна (Susilo Bambang Yudhoyono).

«Мы аддаём ягонае цела і ягоныя добрыя справы роднай зямлі, — скзаў прэзыдэнт Юдаёна. — Ягоная служба — прыклад для ўсіх нас».

На паховінах таксама прысутнічалі лідэры і прадстаўнікі розных краін рэгіёну, у тым ліку прэзыдэнт Усходняга Тымору , акупаванага Інданэзіяй у часы кіраваньня Сухарты.

У Інданэзіі Сухарта — неадназначная постаць. З аднаго боку, пры ім краіна вырвалася зь беднасьці. Зь іншага, крытыкі ягонага рэжыму лічаць прэзыдэнта асабіста адказным за жыцьці тысячаў людзей.

Генэрал Сухарта захапіў уладу ў Інданэзіі ў 1965 годзе, зрынуўшы з паста прэзыдэнта Сукарна, аднаго з заснавальнікаў Нацыянальнай партыі Інданэзіі.

Сухарта ўсталяваў у краіне жорсткае аўтарытарнае кіраваньне, але разам з тым прыцягваў тэхнакратаў да кіраваньня эканомікай, у чым дасягнуў немалога посьпеху.

У той жа час, пранікненьне вайскоўцаў ва ўсе сфэры палітыкі і ўсе ўзроўні кіраваньня, аж да сельскіх абшчын, уяўляла спрыяльную глебу для карупцыі.

Грандыёзныя міграцыйныя праграмы Сухарты, у імя якіх мноства безьзямельных сялян было пераселена зь Явы ў іншыя раёны краіны, спрыяла ўзьнікненьню рэгіянальных канфліктаў. Тысячы мірных жыхароў загінулі падчас ваенных апэрацый у правінцыях Ачэх і Папуа ва Ўсходнім Тыморы, які інданэзійскія войскі акупавалі ў 1975 годзе.

Сухарта быў вымушаны пакінуць свой пост у выніку народных хваляваньняў у 1998 годзе.

Супраць былога правіцеля былі выстаўленыя абвінавачаньні ў карупцыі ды масавых парушэньнях правоў чалавека й дэмакратычных свабод. Аднак, у рэшце рэшт, ад крымінальнага перасьледу давялося адмовіцца з‑за цяжкой хваробы адказьніка, які так ні разу і не зьявіўся ані на сьледзтве, ані ў залі суду.

Працягваліся толькі слуханьні па грамадзянскім зыску пра крадзеж у недзяржаўных дабрачынных фондах на агульную суму 11,5 трыльёнаў інданэзійскіх рупій (больш за 1,2 мільярда даляраў).

Старэйшая дачка Сухарты са сьлязьмі на вачах зьвярнулася да народу Інданэзіі з просьбай дараваць ейнаму бацьку за «памылкі», дапушчаныя ў гады кіраваньня краінай.

Паводле: Русская служба Би-би-си

0
чытач / Адказаць
28.01.2008 / 18:15
Старэйшая дачка Сухарты са сьлязьмі на вачах зьвярнулася да народу Інданэзіі з просьбай дараваць ейнаму бацьку за «памылкі», дапушчаныя ў гады кіраваньня краінай. А вось як цытуе ейныя словы Гардыян "Father has returned to God," she said. "We ask that if he had any faults, please forgive them ... may he be absolved of all his mistakes." ... калі ён і зрабіў якія-небудзь памылкі, дык хай яму будуць дараваныя ўсе яго памылкі Карацей, не прасіла яна аніякага прабачэньня ў народу, як зрэшты і ўся сям'я, што абрабавала Інданэзію на многія мільярды, а памянёная дачка ў тым удзельнічала.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру