РУП «Крычаўцэмэнтнашыфэр» і РУП «Беларускі цэмэнтны завод» знаходзіліся ў пераліку арганізацыяў, што падлягалі пераўтварэньню ў адкрытыя акцыянэрныя таварыствы ў 2007 г. Рашэньне пра акцыянаваньне гэтых прадпрыемстваў было прынятае з разьлікам на тое, што ў іхняе разьвіцьцё меркавалі прыцягнуць прыватныя інвэстыцыі, паведаміў міністар архітэктуры і будаўніцтва Аляксандар Селязьнёў. Але, паколькі было прынятае рашэньне правесьці рэканструкцыю вытворчасьці на гэтых заводах уласнымі высілкамі з удзелам пазыкаў і крэдытаў, праца па акцыянаваньні была прыпыненая.

У 2010 годзе на кожнай з трох беларускіх цэмэнцярняў плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю лінію па вытворчасьці цэмэнта магутнасьцю 1,8 млн.т кожная. Прафінансуе інвэстпраект кітайская карпарацыя «Сітык», а таксама задзейнічаюць уласныя сродкі прадпрыемстваў.

Нагадаем, што Дзяржкамітэт па маёмасьці абвесьціў паўторны конкурс па выбары інвэстара для прамысловай распрацоўкі радовішча вапны «Падкаменьне» у Веткаўскім раёне, што на Гомельшчыне. На базе гэтага радовішча будзе будавацца новы ў Беларусі цэмэнтавы завод магутнасьцю да 2 млн т цэмэнту ў год сухім спосабам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?