Аварыя адбылася каля гадзіны дня 25 студзеня. Ёсьць пацярпелыя.
Як паведаміла карэспандэнту «БЭ» адна з пацярпелых, барысаўская прадпрымальніца, аварыя адбылася каля гадзіны дня каля гораду Вязьма

«Пэўна, аўтобус ужо не пачыніць — ляжаў на даху, усе шыбы вылецелі, — распавядае пацярпелая. — Пасажыры, у асноўным, атрымалі рэзаныя раны ад разьбітых шыбаў. У пяцярых чалавек былі пераломы, іх забралі ў больніцу Вязьмы, аказалі там мэдычную дапамогу, пасьля чаго пасажыры адправіліся дадому, у Барысаў, на спадарожным транспарце».
Каментары