28.01.2008 / 14:47

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвеціць дошку ў гонар Дуніна-Марцінкевіча 9

У нядзелю, 3 лютага, а 11:00 мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвеціць у бабруйскім парафіяльным касьцёле мэмарыяльную шыльду ў гонар 200-годзьдзя хросту пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У нядзелю, 3 лютага, а 11:00 мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвеціць у бабруйскім парафіяльным касьцёле мэмарыяльную шыльду ў гонар 200-годзьдзя хросту пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

«Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся на Бабруйшчыне. Хрост прымаў у гэтым самым касьцёле, таму мы і вырашылі ўшанаваць памяць пра нашага славутага земляка. Мэмарыяльную шыльду вырабіў скульптар Валерыян Янушкевіч. Павінны прыехаць некалькі сваякоў пісьменьніка з Польшчы. Спадзяёмся зрабіць усё найлепшым чынам», – кажа пробашч касьцёлу Юры Быкаў.

Таксама ксёндз запрашае ўсіх ахвотных наведаць гэтае мерапрыемства.

ЗП

0
Наталька / Адказаць
28.01.2008 / 16:05
у якім такім Бабруйскім парафіяльным? Той касьцёл, які зараз дзейнічае, на пачатку ХХ ст. быў збудаваны, адпаведна Дуніна-Марцынкевіча там аніяк хрысьціць не маглі. Старэйшы ж касьцёл, Пятра й Паўла, які захаваўся з XVII ст., а пасьля быў ператвораны ў гаўптвахту, стаіць занядбаны. Куды ж шыльду вешаць будуць?
0
Gorliwy / Адказаць
28.01.2008 / 16:44
таксама - Серада, 6 лютага, 15 гадзін, юбілейная імша ў пяршайскім касцёле Св. Юрыя, вядомым таксама сваймі святымі пакутнікамі А.Пухалам і Г.Стэмпенем (1943). а за паўтары гадзіны да таго, Серада, 6 лютага, 13-30 - адкрыццё фотавыставы "Люцынка ўчора і сёння" ў вёсцы Люцынка Валожынскага р-ну, дзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пражыў большую частку жыцця (1840-1884), аж да скону, і дзе былі напісаныя амаль усе ягоныя творы. Асаблівым чынам запрашую на выставу, бо гэта я, пры актыўнай падтрымцы і дапамозе МГА "Гісторыка", яе арганізую.
0
Харэўскі / Адказаць
28.01.2008 / 18:03
Згодны з Наталькаю. Няясна пра які касьцёл гаворка. Але ў любым разе, тое, што мітрапаліт выступіў з такой ідэяй - ухвальна!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру