У Мінску з 18 сакавіка больш не будзе даволі папулярнага грэцкага фастфуду Goody's. Замест яго з'явіўся аналаг папярэдніх рэстаранаў — YUM! BURGER. Збольшага прадукцыя засталася, але ёсць і пэўныя змены.
Сітуацыю пракаментавала адміністратарка аднаго з рэстаранаў:
«Раней мы працавалі «па франшызе». Цяпер жа сетка цалкам пераходзіць ва ўладанне беларускаму боку. Калі раней нам прадастаўлялі цалкам усю перыферыю ў выглядзе аднаразовых кубкаў, пакункаў для ежы і г.д., то цяпер прадукцыя будзе цалкам беларускай. Хутка ў меню нават з'явяцца дранікі».
Новае меню рэстарана: