Зарплатамі найбольш уплывовых сусветных лідараў зацікавіўся Business Insider.

Самым багатым стаў Лі Сяньлун, прэм’ер-міністр Сінгапура. Яго гадавая зарплата склала 1,7 млн даляраў, альбо больш за два мільярды беларускіх рублёў на месяц.

Іншыя ўплывовыя лідары значна адстаюць ад Сяньлуна. 400 тысяч даляраў на год мае Барак Абама, 243,4 тысячы — Ангела Меркель, 136 тысяч — Уладзімір Пуцін. Ад Пуціна адстаюць кіраўнікі Італіі і Бразіліі — адпаведна 124,6 і 120 тысяч даляраў на год. Замыкае спіс Нарэндра Модзі, прэм’ер-міністр Індыі, са сціплымі 30 тысячамі даляраў на год (сярэднестатыстычны беларускі ІТ-шнік мае дзве траціны таго).

***

Для параўнання можна прывесці і звесткі пра кіраўніка Беларусі. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, на студзень 2014 года (больш свежых звестак няма) яго зарплата была ў тры разы меншай за 92 мільёны рублёў на месяц. Такім чынам, па курсе на студзень 2014 года ён меў 3195 даляраў на месяц, альбо 38,3 тысяч даляраў на год. То значыць, вышэй за кіраўніка Індыі, але ў 3,5 разы менш за Уладзіміра Пуціна.

Дарэчы, Лукашэнка кажа, што палову сваёй зарплаты пералічвае на рахунак малодшага сына. Што застаецца — захоўвае ў загараднай рэзідэнцыі. Але шмат не назбіраў: «Мо 50 мільёнаў у той шуфлядцы ляжыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?