Фота: www.70-130.com

Фота: www.70-130.com

Адна з найбуйнейшых транспартных арганізацый Беларусі, Мінаблаўтатранс, раздасць пасажырам міжнародных аўтобусаў бясплатны Wi-Fi, распавядае БЕЛТА са спасылкай на гендырэктара арганізацыі Віктара Русака.

Сёння аўтобусы, задзейнічаныя ў міжнародных маршрутах, маюць клімат-кантроль, аўдыё- і відэасістэмы, кухні і прыбіральні. З мая ў «камплект» дададуць бясплатны Wi-Fi.

Акрамя таго, скарыстацца бясплатным Wi-Fi можна будзе на аўтавакзалах Мінскай вобласці.

***

Міжнародныя аўтобусы «Мінаблаўтатранса» ездзяць па мноству турыстычных напрамкаў, сярод якіх Чарнагорыя, Чэхія, Францыя, Іспанія, Італія, Літва і Польшча. Прадпрыемства мае 18 філіялаў і аб’ядноўвае 11 аўтавакзалаў і 13 аўтастанцый.

Пры карыстанні нават бясплатным Wi-Fi згодна з «указам 60» у Беларусі патрабуецца ідэнтыфікацыя асобы праз атрыманне пашпартных дадзеных. З задачай ідэнтыфікацыі без прад’яўлення пашпарту ў Магілёве справіліся праз увядзенне абанентам свайго нумару тэлефону дзеля атрымання SMS-паролю на падключэнне да сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?