28.01.2008 / 18:30

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі папярэдне заплянаваны на канец верасьня 1

Адпаведна выбарчая кампанія стартуе ў канцы чэрвеня.

Аляксандар Лукашэнка 28 студзеня прыняў старшыню Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну. Сёлета завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў абедзьвюх палат парлямэту — Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Выбары павінны адбыцца не пазьней 12 кастрычніка. Але з улікам таго, што паводле Канстытуцыі прадугледжана магчымасьць правядзеньня двух тураў, найбольш верагодная дата выбараў -- канец верасьня. Адпаведна, выбарчая кампанія афіцыйна мае пачацца ў канцы чэрвеня.

БЕЛТА

0
Аляксей / Адказаць
28.01.2008 / 21:18
Дзіўна, але раней ня трэба было расьцягваць на два туры падпісаньне сакрэтнага ўказу аб прызначэньні 110 адданых. Няўжо так будзе выглядаць больш дэмакратычна? Ці яшчэ ня вырашылі, якіх трох чалавек прызначыць ад разьяднанай апазіцыі. Хаця іх можна зразумець, гледзячы на тое, што робіцца ў гэтай апазіцыі, зь яе чатырохгаловаю галавою.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру