Распрацоўшчыкі Life+ на Wearable Tech Conference у 2014 годзе. Фота: it-world.ru

Распрацоўшчыкі Life+ на Wearable Tech Conference у 2014 годзе. Фота: it-world.ru

На выставе Apps4All у Маскве быў прадстаўлены разумны бранзалет Life+, што можа матываваць уладальніка да дзеянняў лёгкім электрашокам, распавядае TJournal.

«Электрастымулятар» атрымлівае ад смартфона сігнал па Bluetooth і ў патрэбны момант «аказвае дыскамфортны ўплыў на чалавека» праз бяспечны для здароўя электрашок.

Стваральнікі бранзалета лічаць, што найбольш іх распрацоўка будзе карыснай у навучанні і камп’ютарных гульнях у якасці матыватару да перамогі. Баковыя распрацоўшчыкі могуць ствараць уласныя праграмы для бранзалета праз адмысловы API.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?