Інфармацыя аб мініраванні 20 сакавіка буйнога офіснага будынка ў Мінску па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36, не пацвердзілася, паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
Паводле яго слоў, аб нібыта мініраванні будынка супрацоўнікам праваахоўных органаў стала вядома каля 18 гадзін.
З будынка былі эвакуяваныя прыкладна 100 чалавек. На месцы здарэння працавала група размініравання і следча-аператыўная група.
0
0
0
0
0
0