Дванаццацігадовая школьніца з амерыканскага штата Каларада трапіла пад арышт пасля таго, як двойчы паспрабавала атруціць сваю маці адбельвальнікам у адплату за адабраны ў яе iPhone.

Як паведамляе шэрыф акругі Боўлдар, 2 сакавіка дзяўчынка выліла таксічную вадкасць у смузі, пасля чаго напой прадэгуставала маці.

У выніку ўжывання напою жанчына трапіла ў бальніцу, а праз чатыры дні пасля вяртання дадому адчула пах хлору, які ішоў ад графіна з вадой у яе спальні.

Западозрыўшы кепскае, яна паразмаўляла з дачкой.

У ходзе гутаркі школьніца прызналася, што хацела атруціць маці і атрымаць канфіскаваны смартфон назад.

Жанчына сама звярнулася ў паліцыю, і праз некаторы час вартавыя парадку прынялі рашэнне аб затрыманні дзяўчынкі.

На дадзены момант абвінавачванні ёй не прад'яўленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?