Славуты беларускі музыка Генадзь Старыкаў памёр 20 сакавіка ва ўзросце 65 гадоў. Аб гэтым парталу Tuzin.fm паведаміў сябар музыкі Сяргей Занімонец.

vminsk.by

vminsk.by

У пачатку лютага Генадзя Старыкава паклалі ў бальніцу, каб зрабіць аперацыю на сэрцы, але пры абследаванні знайшлі праблемы з лёгкімі і адправілі на лячэнне. «Генадзь апошні час кепска сябе адчуваў, два тыдні з тэмпературай дома сядзеў, а дагэтуль у бальніцы схапіў запаленне лёгкіх і трапіў у рэанімацыю, але тады абышлося», — адзначыў Занімонец. Папярэдняя прычына смерці Генадзя Старыкава — ацёк лёгкіх.

Мяркуецца, што развітанне з музыкам адбудзецца 22 сакавіка. Інфармацыя аб месцы і часе будзе паведамлена дадаткова.

Генадзь Старыкаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Мінску. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, скончыў Мінскае музычнае вучылішча па класе класічнай гітары і дырыжыравання (1984). Пачаў выступаць у складзе мінскіх біт-гуртоў з сярэдзіны 1960-х. Іграў у гуртах «2+2», «Алгарытм», «Факір», «Чары». У 1978 годзе быў запрошаны ў склад ВІА «Верасы», у 1982—1983 гадах з'яўляўся ўдзельнікам ансамбля «Тоніка», у 1987—1990 гадах — гітарыст аркестра Мінскага цырка. У 1995 годзе заснаваў «Стар-клуб» — нефармальнае аб'яднанне музыкаў і аматараў блюза, наладжваў фестываль «Блюз жыве ў Мінску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?