Каля 300 чалавек арыштаваныя ў індыйскім штаце Біхар пасля гучнага скандалу аб масавым спісванні адказаў падчас школьных экзаменаў.

telegraph.co.uk

telegraph.co.uk

Раней у інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі, на якіх відаць, як бацькі і сябры вучняў пералазяць праз агароджу школы, каб перадаць шпаргалкі з адказамі на пытанні.

Многія арыштаваныя з'яўляюцца бацькамі школьнікаў. Паведамляецца, што больш за 750 вучняў ужо выключаныя са школы.

Толькі ў штаце Біхар выпускныя экзамены ў гэтым годзе здаюць каля 1,4 млн школьнікаў.

Мясцовыя ўлады былі абураныя выпадкам са шпаргалкамі, які шырока абмяркоўваецца ў сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0