Румынія ў красавіку сёлета адмовіцца ад імпарту газу з Расіі, паведамляюць у пятніцу румынскія СМІ.

Так, выданне Есоnomica адзначае, што адмова ад імпарту расійскага газу стала магчымай дзякуючы зніжэнню спецыфічнага спажывання з боку прамысловасці, а таксама інвестыцыям у энергаэфектыўнасць.

«Румынія ўпершыню за некалькі дзясяткаў гадоў змагла адмовіцца ад імпарту прыроднага газу. У красавіку 2015 года, а таксама некалькіх наступных месяцаў патрэбы насельніцтва будуць цалкам пакрытыя за кошт унутраных рэсурсаў», - паведамляе Economica.net.

Цяпер гадавое спажыванне газу ў Румыніі складае 10-11 мільярдаў кубаметраў, з якіх 400 мільёнаў - імпартуюцца з Расіі. У 2007 годзе спажыванне складала 18 мільярдаў кубаметраў, з якіх імпартавалася траціна з агульнай цаной 4-5 мільярдаў. Пасля 2007 года імпарцёры газу трацілі на закупкі да 500 мільёнаў даляраў у год.

Выданне адзначае, што ў цяперашні момант тысяча кубаметраў расейскага газу каштуе 380 даляраў супраць 200 даляраў за румынскі газ. Румынія ўзяла на сябе абавязацельствы перад МВФ і Еўрасаюзам лібералізаваць газавы рынак да 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?