Найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі выдаткавалі мільярды даляраў, спрабуючы паўтарыць амерыканскі сланцавы бум у іншых краінах. Пяць апошніх гадоў многія краіны спадзяваліся дасягнуць энерганезалежнасці, дзякуючы новых тэхналогіям. Але амаль нідзе надзеі не спраўдзіліся, піша The Wall Street Journal.

У Польшчы дзейнасць па распрацоўцы сланцавых радовішчаў працягваюць толькі малыя кампаніі.

У Польшчы дзейнасць па распрацоўцы сланцавых радовішчаў працягваюць толькі малыя кампаніі.

Chevron, ExxonMobil і Royal Dutch Shell згарнулі практычна ўсю дзейнасць па распрацоўцы сланцавых радовішчаў у Еўропе, Расіі і Кітаі. Прычыны розныя: у Расіі — санкцыі, ва Украіне — вайна, у Францыі і Балгарыі — забарона ўладаў, у Германіі — мараторый, у Польшчы й Румыніі — дрэнныя вынікі геолагаразведкі, а таксама зніжэнне цэнаў на нафту, якое робіць праекты эканамічна нявыгаднымі.

У выніку, паводле звестак Адміністрацыі энергетычнай інфармацыі ЗША (EIA), за межамі Злучаных Штатаў камерцыйная здабыча сланцавай нафты вядзецца на сёння толькі ў Кітаі, Аргенціне і Канадзе, прычым і там аб'ёмы пакуль невялікія. Пры гэтым ацэньваныя сусветныя запасы сланцавых нафты і газу ў Еўропе (уключаючы Расію) і Кітаі амаль утрая большыя, чым у ЗША. 

Толькі ў Аргенціне і Алжыры здабыча сланцавай нафты на некалькіх радовішчах ідзе «гэтак жа добра, як у ЗША», кажа Фаўзі Алулу з EIA.

У Польшчы працу працягваюць толькі невялікія кампаніі, падобныя да піянераў амерыканскага сланцавага буму, нягледзячы на расчараванне гігантаў.

На паверхні здабыча сланцавага газу ці нафты не шкодзяць экалогіі, але пад зямлёй пры гэтым могуць забруджвацца падземныя воды. На фота: свідравіна ў Польшчы.

На паверхні здабыча сланцавага газу ці нафты не шкодзяць экалогіі, але пад зямлёй пры гэтым могуць забруджвацца падземныя воды. На фота: свідравіна ў Польшчы.

Як і ў ЗША, менавіта невялікія кампаніі змогуць дамагчыся поспеху ў сланцавай галіны, лічыць Ойзін Фэнінг, старшыня рады дырэктараў San Leon Energy. Гэтая кампанія ў лютым абвясціла пра першае камерцыйнае адкрыццё ў Польшчы газавага радовішча і збіраецца пачаць прадаваць газ у 2016.

Здабыча сланцавай нафты даражэйшая за звычайную, бо энергарэсурсы ў свідравінах хутка сканчаюцца і трэба ўвесь час бурыць. Акрамя таго, для гідраразрыву пласта трэба шмат вады. Менавіта гэта стрымлівае работы ў пустынных і густанаселеных раёнах Кітая, а ў Еўропе выклікала выклікала пярэчанні эколагаў. 

Для нашага рэгіёна асабліва важныя вынікі разведкі і бурэння ў Польшчы, бо танны газ у суседняй краіне мог бы цалкам змяніць геапалітычную перспектыву Беларусі.

Падляшскі сланцавы басейн (жоўтым каля ўсходняй мяжы Польшчы) выходзіць і ў Беларусь каля Берасця, але ягоны патэнцыял нізкі. Патэнцыйна перспектыўныя басейны пазначаныя чырвоным.

Падляшскі сланцавы басейн (жоўтым каля ўсходняй мяжы Польшчы) выходзіць і ў Беларусь каля Берасця, але ягоны патэнцыял нізкі. Патэнцыйна перспектыўныя басейны пазначаныя чырвоным.

На жаль, вынікі пакуль несуцяшальныя. EIA ў 2013 знізіла ацэнкі запасаў сланцавага газу ў Польшчы на 20%.

ExxonMobil палічыла працу ў Польшчы бесперспектыўнай у 2012 годзе і пакінула краіну. У студзені 2015 года аб рашэнні пакінуць Польшчу абвясціла і Chevron. З буйных нафтавых кампаній там працягвае працу толькі ConocoPhillips.

У Польшчы, як і ў Кітаі, выдаткі на свідравіну могуць дасягаць $25 млн, а ў ЗША яны, у сярэднім, каля $5 млн, адзначае Меліса Старк з кансалтынгавай кампаніі Accenture.

Улетку 2014 Chevron пакінула і Літву. Увосень 2014 года новы прэзідэнт Румыніі Клаус Ёханіс заявіў, што ў яго краіне, мабыць, няма сланцавых нафты і газу.

Shell прыпыніла разведку ў Расіі і Украіне пасля нападу расійскіх сілаў на Данбас.

На думку Старк, патэнцыйнымі лідарамі сланцавай галіны, акрамя ЗША, могуць стаць Кітай, Аргенціна і Саудаўская Аравія. Там ёсць моцныя нацыянальныя нафтавыя кампаніі, у якіх ёсць правы на здабычу мясцовых рэсурсаў, падтрымка ўрада і шмат грошай. «Патрэбны гулец з глыбокімі кішэнямі, які можа працаваць там некалькі гадоў», — кажа Старк і дадае, што на гэтую ролю выдатна падыходзяць дзяржкампаніі.

Ва Украіне сланцавы газ патэнцыйна можа здабывацца на захадзе і на ўсходзе, але працу ў Днепра-Данецкім басейне спыніў наступ расійскіх сілаў у Данбасе.

Ва Украіне сланцавы газ патэнцыйна можа здабывацца на захадзе і на ўсходзе, але працу ў Днепра-Данецкім басейне спыніў наступ расійскіх сілаў у Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?