Шведскі сурдаперакладчык Томі Крэнг, які «станчыў» для глухіх людзей песні шведскага адборачнага тура «Еўрабачання» на канале SVT, стаў інтэрнэт-зоркай. Запіс гэтай трансляцыі хутка сталі хітамі сацсетак, набраўшы мільёны праглядаў на Facebook і YouTube. Некаторыя карыстальнікі нават заклікалі Швецыю адправіць сурдаперакладчыка на фінал «Еўрабачання» ў Вену ў маі.

Сам Крэнг, які ніколі не наведваў прафесійных курсаў сурдаперакладчыкаў, расказаў прэсе, што вельмі рады такой рэакцыі. «Мой свет перавярнуўся. Я захоплены і шчаслівы, мне дасталася столькі любові з інтэрнэту», - падзяліўся Крэнг. Ён паведаміў, што для працы на трансляцыі шведскага адборачнага тура «Еўрабачання» яму спатрэбілася пяць тыдняў інтэнсіўнага навучання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0