22.03.2015 / 20:57

У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага ФОТА І ВІДЭА 10

Прадстаўнікі беларускай дыяспары, госці з Беларусі, літоўцы, латышы ды ўкраінцы ўшанавалі памяць беларускага героя ў сталіцы Літвы.

Калона рушыла праз стары горад і праспект Гедыміна да Лукішскай плошчы, дзе 22 сакавіка 1864 года расейцы пакаралі смерцю Канстанціна Вікенція Каліноўскага, аднаго з арганізатараў антыцарскага паўстання.

Ля месца забойства беларускага героя міністэрства абароны Літвы зарганізавала ганаровую варту. Вайскоўцы ўрачыста ўсклалі кветкі ля помніка паўстанцам.

0
1кг / Адказаць
22.03.2015 / 21:07
Слава Героям!
0
Мордехай В. / Адказаць
22.03.2015 / 21:24
Колькі ў Беларусі помнікаў Каліноўскаму і колькіх людзей прэзідэнт узнагародзіў зацверджаным яго ж указам ордэнам Каліноўскага? Пытаннечка.
0
Брацця па духу / Адказаць
22.03.2015 / 21:24
Героям - СЛАВА!.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру