Міністэрства юстыцыі апублікавала справаздачу адносна зарэгістраваных у Беларусі партый, прафсаюзаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў.

За апошнія паўгады колькасьць палітычных партый у Беларусі зьменшылася на дзьве. Было 17 партый, цяпер — 15. Нагадаем, што рашэньнем Вярхоўнага суду былі ліквідаваныя Беларуская экалягічная партыя зялёных «БЭЗ», а таксама партыя жанчын «Надзея». Ня выключана, што неўзабаве іхны лёс паўторыць і ПКБ. Колькасьць рэгіянальных суполак (абласных, раённых, гарадзкіх) таксама зьменшылася на 16 адзінак за апошнія паўгоду. У параўнаньні са зьвесткамі чатырохгадовай даўніны, колькасьць такіх структур зьнізілася амаль на 800.

Затое крыху ўзрасла колькасьць грамадзкіх аб’яднаньняў. Як адзначаюць у самім Мін’юсьце, цяпер рэгіструюць, у асноўным, моладзевыя, спартовыя і дабрачынныя арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?