Кацярына Дубінская

Генеральным дырэктарам агенцтва «Мінск‑навіны» прызначана Кацярына Дубінская. Дагэтуль яна працавала галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса «Качели».

Агенцтва «Мінск‑навіны» належыць Мінгарвыканкаму. Апроч інфармацыйнага Інтэрнэт‑сайта ў агенцтва ўваходзіць газета «Минский курьер» і радыё «Мінск». Нагадаем, на пачатку снежня мінулага года мэр Мінска Міхаіл Паўлаў адправіў у адстаўку тагачаснага гендырэктара Рыгора Новікава.

Разам з ім была звольнена і галоўны рэдактар газеты «Минский курьер» Наталля Бязвершанка. Тады пасаду кіраўніка агенцтва прадказвалі жонцы Паўла Лёгкага, прэс‑сакратара прэзідэнта.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0