28.01.2008 / 21:04

Трохвымерны Палац Рэспублікі 1

На віртуальнай мапе сьвету Google Earth зьявілася трохвымерная выява Палацу Рэспублікі. Пакуль што, як выглядае, гэта адзіны будынак у беларускай сталіцы, чыя мадэль прайшла праверку мадэратарамі і была афіцыйна зьмешчаная на гэтым папулярным інтэрнэт-сэрвісе.

Праграма Google Earth ня толькі дае магчымасьць глядзець на Зямлю з космасу, але і дазваляе зьмяшчаць у сеціве цэлыя віртуальныя гарады. Спампаваўшы бясплатную вэрсію праграмы Google 3D Warehouse, кожны карыстальнік інтэрнэту можа ствараць трохвымерныя вэрсіі будынкаў ды выкладаць іх у сеціва.

Гэтак, ужо зараз карыстальнікі Google Earth стварылі так шмат трохвымерных мадэляў будынкаў цэнтральнай часткі Нью-Ёрку, што па ім можна ладзіць сапраўдныя віртуальныя экскурсіі. Хочацца спадзявацца, што ў хуткім часе на Google Earth зьявяцца і віртуальныя беларускія гарады ды мястэчкі. Некаторыя распрацоўкі ўжо можна пабачыць тут

Алесь Кудрыцкі

0
Саша / Адказаць
31.01.2008 / 11:24
Алесь, гэта не адзіны будынак у беларускай сталіцы, чыя мадэль прайшла праверку мадэратарамі і была афіцыйна зьмешчаная на гэтым папулярным інтэрнэт-сэрвісе. Побач з вул. Сурганава, 24 ёсьць будынак "Галактыка"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру