Беларускі гурт дасць сёння першы канцэрт у польскай сталіцы.

Канцэрт у рамках тура «Партызан-Рок» пройдзе сёння ў клубе «Basen», які знаходзіцца па адрасе ul. Marii Konopnickiej, 6. Пачатак мерапрыемства — а 21:00, уваход у клуб — а 20:00.

Кошт квіткоў — 80 злотых. Для студэнтаў — зніжка 50% пры наяўнасці студэнцкага білета.

Квіткі можна будзе купіць перад клубам. Дадатковая інфармацыя — па тэлефоне +48 22 33 90 760.

24 сакавіка канцэрт адбудзецца ў Кракаве ў клубе «Studio club».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?