29.01.2008 / 09:09

А тым часам у Варшаве 1

«Патрапіў учора на прэзэнтацыю фільму «Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў». Фільм дакумэнтальны, створаны ў Варшаве сіламі энтузіястаў», — уражаньні з блоґу Cymusа


Патрапіў учора на прэзентацыю фільма «Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў». Фільм дакументальны, створаны ў Варшаве сіламі энтузіястаў.

Чакаў з’яўлення яго больш за год (бачыў калісьці трэйлер), і фільм чаканняў не падмануў! Зроблены на вельмі высокім ўзроўні, па матэрыялах С. Ярша, ён пакідае моцнае ўражанне. А асоба непадрыхтаваная (ідэалагічна) можа ўвогуле звар’яцець, бо інфармацыя прадстаўлена ўнікальная і шмат для каго ў Беларусі будзе выглядаць як фантастыка! Ды не, якая фантастыка, чыстае фэнтазі. Нейкія беларускія нацыяналістычныя партызаны, якія хаваліся ў лясах да сярэдзіны 50‑ых і дапамагалі беларускім сялянам змагацца з калгасамі!

У якога ветэрана можа дах паехаць! Хоць насамрэч ветэраны пра ўсё гэта ведаюць і бачылі самі, проста за апошнія 60 год ім так прамылі мазгі, што на праўдзівую гісторыю вайны, яны здаецца забыліся.

Фільм канешне неадназначы і ў сэнсе матэрыялаў (амаль ніякіх праўдзівых дакументаў не паказана акрамя некалькіх фотаздымкаў) і ў сэнсе рэпрэзэнтатыўнасці( чыста эмацыйна трохі сухаваты, як па мне). Але адно несумнеўна, ён адкрывае забароненую тэму для шырокай грамадкасці, і, я мяркую, зойме вельмі важную нішу ў сучасным нацыятварэнні.

Так што чакайце — хутка ў Беларусі!

Cymus, Livejournal.com

0
Саянаў / Адказаць
05.02.2008 / 19:36
Фантастыкай ня будзе.Мо наадварот прымусіць пераглядзець свае веды гісторыі Беларусі пасьляваеннага перыяду,скінуўшы камуністычную лапшу з вушэй. Яшчэ зусім нядаўна жылі сьведкі й ўдзельнікі таго супраціву ворагам Беларусі.Вечная ім памяць! У мяне ёсьць невялічкае выданьне гарадзенскай "Ратушы" 1998-га году. "Незабыўныя "ксівы"" Васіля Супруна.Аўтар напісаў сваёю рукою на першай старонцы так: "Лубіце МОВУ і край свой родны і ў дзень цяжарны,і ў час нявольны". Прапаную ўрывак верша. Чуеш? Над тундрай не моўкнуць праклёны, стогны і звон ланцугоў. Гэта закутыя стогнуць міл`ёны ў замеці белай сьнягоў. Гэта з бясследных магіл безымённых чуцен зварот да жывых: помніць ахвяры распраў беззаконных, жыць і адпомсьціць за іх.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру