Грамадзкі камітэт атрымаў згоду на будову ў Беластоку помніка праваслаўным ахвярам Другой Сусьветнай вайны й пасьляваенных рэпрэсій. Помнік мае быць пабудаваны ля беластоцкага сабору Сьвятога Духа — найбольшага праваслаўнага храму ў Польшчы.

Паводле старшыні Беларускага грамадзка‑культурнага таварыства ў Беластоку Янкі Сычэўскага, цяпер адбываецца збор грошай на помнік. На праект патрэбна 150 тыс. злотых — гэта больш за 42 тыс. эўра.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0