Амерыканская кінаактрыса Анджаліна Джалі паведаміла, што ёй зрабілі аперацыю па выдаленні яечнікаў і матачных труб з-за рызыкі развіцця ракавага захворвання.

У сваёй калонцы ў New York Times 39-гадовая галівудская зорка паведаміла, што ў адным з апошніх аналізаў была выяўленая некаторая колькасць маркераў, якія маглі сведчыць аб ранняй стадыі раку.

Па словах Джалі, аперацыя па выдаленні яечнікаў менш складаная, чым мастэктамія, якую акторка зрабіла два гады таму, аднак наступствы апошняй аперацыі значна больш цяжкія: выдаленне яечнікаў прыводзіць да штучнай менапаўзы.

«Я больш не змагу мець дзяцей, і я чакаю, што ў маім арганізме адбудуцца пэўныя змены. Але што б ні адбылося, я адчуваю сябе спакойна — не таму, што я моцная, а таму, што гэта частка жыцця. Баяцца няма чаго», — напісала акторка.

Паведамляецца, што цяпер Джалі праходзіць курс гарманальнай замяшчальнай тэрапіі.

Два гады таму Анджаліна Джалі зрабіла мастэктамію абедзвюх грудзей — з-за таго, што яна з'яўляецца носьбітам гена, які ў 87% выпадкаў выклікае рак грудзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?