29.01.2008 / 11:13

У польскіх школах — сто дзён беларускай мовы 4

Сёлета ў Гайнаўскiм лiцэі беларускую мову вывучаюць 120 вучняў выпускных клясаў, у Бельскiм лiцэi — 164 вучнi. На ўрачыстасьці завітаў беларускі пасол Павал Латушка.


У польскiх гарадках Бельску Падляскiм i Гайнаўцы прайшлi ўрачыстыя вечары выпускнiкоў агульнаадукацыйных лiцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Так, сёлета Гайнаўскi лiцэй, якi, дарэчы, заняў летась 30‑е месца ў рэйтынгу лiцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскiм лiцэi беларускую мову ў пяцi выпускных класах вывучаюць 164 вучнi, а сам лiцэй у рэйтынгу знаходзiцца на 45‑ым месцы.

Вечары знаўцаў беларускай мовы атрымалi назву «Сто дзён» i праводзяцца штогод напярэдаднi выпускных экзаменаў. Днямi ў госцi да навучэнцаў завiталi былыя выпускнiкi лiцэяў, кiраўнiкi органаў мясцовага самакiравання, ганаровыя госцi, прадстаўнiкi рэгiянальных СМІ.

Сярод запрошаных былi пасол Беларусi ў Польшчы Павел Латушка i генконсул Беларусi ў Беластоку Мiхаiл Аляксейчык. Яны пажадалi выпускнiкам паспяховай здачы экзаменаў, а кiраўнiцтву i настаўнiкам лiцэяў падзякавалi за высокi ўзровень арганiзацыi навучання, падтрымку беларускай мовы i культуры, захаванне беларускiх традыцый. Нашы дыпламаты перадалi лiцэям бiблiятэчкi (па 100 кнiг) вучэбна‑метадычнай лiтаратуры.

Паводле: Леанiд Тугарын, zvyazda.minsk.by

0
Сяргей / Адказаць
29.01.2008 / 11:30
а размаулялi "нашы дыпламаты" на якой мове??????
0
Вітольд Няўрыда / Адказаць
29.01.2008 / 12:56
Латушка выдатна валодае беларускай мовай, сам неаднаразова чуў, у тым ліку па БТ, нават калі яно на расейскую мову перайшло! Зараз Сяргей пытаньне не мовы стаіць...
0
svensk 2 Сяргей / Адказаць
29.01.2008 / 13:36
Не ведаю як у Гайнаўцы, але Павел Латушка даволі прыстойна размаўляе на беларускай мове.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру