Палітвязень, які раней меў шмат праблем праз футболку з адпаведным лозунгам, зараз вырашыў захаваць яго на ўласнай скуры.

«Скура не футболка, яе не сарвуць, — пракаментаваў Рубцоў свой учынак. — А шкадаваць потым не буду. Мне больш шкада тых маек, што ў мяне забралі і не вярнулі».

Па словах актывіста, татуіроўку ён зрабіў на грудзях.

Нагадаем, што Юрыя Рубцова неаднаразова арыштоўвалі за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». А ў кастрычніку 2014 года суд прыцягнуў актывіста да адказнасці ўжо па крымінальным артыкуле — яго абвінавацілі ў абразе суддзі. У выніку Рубцоў атрымаў 2,5 гады абмежавання волі, але пакаранне было зменшана на год па амністыі.

Рубцоў адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?