У Беларусі чакаюць у маі з трохдзённым візітам старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Аб гэтым паведаміў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Пеленг».

«Пеленг» актыўна супрацоўнічае з партнёрамі з Кітая. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, знаходзячыся ў Кітаі, наведваў такія прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што плануе паказаць старшыні КНР у тым ліку пункты супрацоўніцтва з Кітаем.

«Гэта краіна, якая шукае сёння партнёраў, у якой шмат грошай. Калі мы будзем, як цяпер, з імі ў партнёрах і станем развіваць гэта супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, мы можам атрымаць і крэдыты, і заказы. Для нас галоўнае заказы», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы да гэтага візіту вельмі сур'ёзна рыхтуемся», - падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?