Фота: hi-news.ru

Фота: hi-news.ru

Эксперты Bloomberg Intellegence палічылі даволі верагодным падзенне цэн на нафту за барэль у бліжэйшыя месяцы.

Рэзервуары для захоўвання нафты ў ЗША блізкія да перапаўнення, але здабыча нафты не спыняецца. Гэта можа абваліць цэны на нафту да 20 даляраў ці нават ніжэй.

Сёння ЗША акумулююць 1—2 млн барэляў «лішняй» нафты на дзень, запасы растуць 10 тыдняў запар.

Крытычнымі стануць бліжэйшыя месяцы, калі да гэтага дададуцца вясновыя рэмонтна-прафілактычныя работы на нафтаперапрацоўчых заводах. Звычайна ў гэты час працу прыпыняе траціна прадпрыемстваў.

Як сцвярджае Bloomberg, сёння сітуацыя развіваецца па горшым сцэнары: аб’ёмы здабычы нафты ніяк не стрымліваюцца. Пры нязменных узроўнях здабычы сітуацыя хутка можа выйсці з-пад кантролю.

На 25 сакавіка барэль нафты Brent каштаваў $55,84. Мінімальная цана ў 2015 годзе назіралася 13 студзеня — $47,09 за барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?