Як удакладняе spring96.org, грамадскі актывіст, экс-палітвязень Эдуард Лобаў сёння на акцыі «Дзень Волі» затрыманы не быў. Яго адпусцілі пасля высвятлення асобы.

Затрыманага Цімура Сідорыка адвезлі ў РУУС Савецкага раёна, дзе ўжо знаходзіліся яшчэ тры затрыманыя ўдзельнікі шэсця, у тым ліку двое з якіх - непаўнагадовыя. Ім пагражалі складаннем адміністрацыйных пратаколаў па арт. 17.1. «Дробнае хуліганства» і 23.4 «Непадпарадкаванне службовым асобам пры выкананні». Праз тры гадзіны ўсіх адпусцілі з РУУС без складання пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0