26.03.2015 / 13:28

Заўтра будзе яшчэ цяплей, а ў нядзелю пахаладае 1

У бліжэйшыя суткі, 27 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём месцамі па паўночным усходзе да моцнага.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. +7°, максімальная днём +12..+18°C.

Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

28 сакавіка ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўночным усходзе месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы 3..+9°, днём +8.. +15°, па паўднёвым усходзе месцамі да +17°C.

29 сакавіка краіна будзе заставацца ў зоне актыўных атмасферных франтоў. Пахаладае. Часам дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы -1.. + 6°, днём +2.. +9°, па захадзе да +10.. + 12°C.

0
Grodno / Адказаць
26.03.2015 / 13:37
ну вот, как выходные и на дачу ехать, сразу холода( а в будние дни тепло, но работа.. эх(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру