Падазраваны ў шпіянажы на карысць Рэспублікі Беларусь былы парамедык літоўскіх узброеных сілаў Андрэй Ашуркаў прызнае сваю віну.

Пра гэта ў чацвер заявіў журналістам пасля першага судовага паседжання адвакат абвінавачанага, яго сваяк Віктар Ашуркаў. Па словах адваката, за яго кліентам доўгі час вялося назіранне.

На першым пасяджэнні Віленскі акруговы суд не разглядаў справу: абвінавачваны абвясціў адвод аднаму суддзі — Стасісу Лямяжысу.

Гэты суддзя ў справе Ашуркава санкцыянаваў дасудовыя дзеянні. Закон прадугледжвае, што ў такім выпадку суддзя не можа ўдзельнічаць у разглядзе справы ў судзе.

Суддзя Віргінія Швядзене ў пачатку пасяджэння паведаміла, што справа будзе разглядацца на закрытых пасяджэннях. Дзяржабвінаваўца, пракурор Генпракуратуры Радас Савіцкас паведаміў, што, перадаючы справу ў суд, ён прасіў разглядаць яе на закрытых пасяджэннях, паколькі ў справе маюцца сакрэтныя дакументы.

У снежні мінулага года Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы паведаміў, што Галоўнае выведвальнае кіраванне Генштаба УС Беларусі завербавала і мэтанакіравана ўкараніла Ашуркава ў літоўскую армію для выканання спецыяльных задач.

Ёсць падазрэнні ў тым, што дадзеныя перадаваліся беларускаму боку на працягу пяці гадоў, за перададзеную інфармацыю абвінавачваны атрымліваў грашовыя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?