NASA падзялілася планамі праекту Asteroid Redirect Mission, у межах якога плануецца высадка астранаўтаў на астэроід і дастаўка кавалка астэроіда на арбіту Месяца.

Паводле праекту місіі, у 2019 годзе будзе запушчаны беспілотны апарат, які забярэ з астэроіда аскепак і даставіць яго на арбіту Месяца. Затым у раёне 2025 года да аскепка будзе скіраваная экспедыцыя.

Мяркуецца, што на арбіце людзі правядуць каля 24-25 зямных дзён.

NASA пакуль не вызначыла канкрэтны астэроід, з якім плануецца аперацыя. Канчатковы выбар астэроіда адбудзецца да 2019 года па атрыманні звестак пра астэроіды Ітакава, Бена і 2008 EV5, а таксама магчымыя адкрыцці новых астэроідаў.

Падчас місіі будуць выпрабаваныя тэхналогіі манеўравання астэроідамі, што дапаможа адхіліць ад Зямлі патэнцыйна небяспечныя нябесныя целы. Таксама ў час місіі будуць тэставацца новыя скафандры для палётаў у дальні космас.

Бюджэт праграмы ацэньваецца ў 1,25-2,6 млрд даляраў. Меркаваны карабель місіі — Orion, што з 2000-х распрацоўваўся для палётаў да МКС, на Луну і Марс. Таксама можа быць выкарыстана новая цяжкая ракета SLS.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?