Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк, лідэр Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ і палітэмігрант, у эфіры праграмы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» заявіў пра сваё хуткае вяртанне ў Беларусь.

Па‑ранейшаму час свайго прыезду на Бацькаўшчыну ён звязвае з развіццём палітычнай сітуацыі.

У праграме «Госць на Белсаце» Зянон Пазьняк распавёў, што на эміграцыі ён займаецца «выключна палітыкай», але знаходзіць час для выдання часопіса, кніг і брашур.

Нагадаем, што на чужыне Пазьняк знаходзіцца з 1996 года.

Эўрарадыё & Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0