Пракуратура Партызанскага раёна Мінска накіравала сёння ў суд Партызанскага раёна сталіцы крымінальную справу па абвінавачванні мужчыны 1959 нараджэння па ч.2 арт.340 КК (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы, здзейсненае паўторна), які неаднаразова пагражаў супрацоўнікам velcom распыліць хлорку ў іх офісах.

Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Паводле дадзеных следства, гэты чалавек некалькі разоў тэлефанаваў 29 і 30 снежня 2014 года са свайго мабільнага тэлефона ў кол-цэнтр velcom. «Ён перадаў супрацоўнікам кол-цэнтра вусныя заведама ілжывыя паведамленні пра свой намер 30 снежня прыбыць у цэнтры продажу velcom і распыліць у памяшканнях і на прылеглай тэрыторыі хлорку, прымяніць невядомую кіслату, спаліць наяўнае там абсталяванне», — распавёў Сяргей Балашоў.

Для праверкі інфармацыі, якая паступіла ад абвінавачанага, у офісы кампаніі выбывалі аператыўныя службы МНС і МУС. «У сувязі з паведамленнямі на розныя перыяды часу была прыпыненая дзейнасць чатырох офісаў velcom, размешчаных у Мінску. Прычыненая ў выніку прыпынення дзейнасці офісаў шкода склала больш за Br26,6 млн», — распавёў прадстаўнік пракуратуры.

Абвінавачаны ўжо быў судзімы ў жніўні 2013 па ч.1 арт.340 КК. «У дачыненні да абвінавачанага, з улікам абставінаў здзейсненага злачынства, а таксама дадзеных пра асобу, прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — растлумачылі ў пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?