Пяты дзень працягвае галадоўку пратэсту актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, якога нядаўна адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і тэрмінова прызвалі ў чыгуначныя войскі.

Зараз Зьміцер знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў Менску. Да яго прыстаўлены афіцэр, які забараняе салдату вонкавыя кантакты і тэлефонныя званкі. Карэспандэнту «Свабоды» ўсё ж удалося ўзяць у Зьмітра Жалезьнічэнкі кароткае інтэрвію.

«Мяне ўжо вадзілі да псыхіятра, рабілі кардыяграму і некалькі рэнтгенаў. Нібыта ёсьць загад правесьці ўсё абсьледаваньне за два дні, каб ужо заўтра адправіць мяне ў вайсковую частку. Кажуць, што гэта ўсё асабіста кантралюе галоўны доктар шпіталя», — сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Вячорка: Будзем прасіць Зьмітра спыніць галадоўку
Жалезьнічэнка трымае галадоўку
Затрыманы Зьміцер Жалезьнічэнка
Альма ня матэр
Прафкам студэнтаў прагалаваў за адлічэньне
Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0