27.03.2015 / 12:48

«Хвіліна» начнет продажу «вышиваных» наручных часов 30 марта 6

Прэзентацыя калекцыі гадзіннікаў пройдзе 30 сакавіка а 19:00 на курсах «Мова Нанова» ў «Галерэі Ў».

Кампанія «Хвіліна» гатовая даць старт продажам «вышываных» гадзіннікаў «Повязь часу» і «Вершнік 1588». Папярэдне замовіць гадзіннікі са зніжкай 5% можна на сайце chvilina.by.

Гадзіннікі «Повязь часу» будуць каштаваць 1,25-1,5 млн (ёсць мужчынская і жаночая версіі), гадзіннікі «Вершнік 1588» — 3,3 млн беларускіх рублёў.

Серыя «Вершнік» лімітаваная — толькі 300 гадзіннікаў.

Дызайн гадзіннікаў абіралі праз інтэрнэт-галасаванне на сайце «МоваНанова».

Пасля старту галасавання аб выпуску сваёй серыі «вышываных» гадзіннікаў паведаміў завод «Прамень».

Аляксандр Арсёнаў

0
Валодзя / Ответить
27.03.2015 / 13:33
дорага
0
Вольга / Ответить
27.03.2015 / 13:46
Дорага.
0
Міхась / Ответить
27.03.2015 / 13:58
Дорага.
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера