30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Пасольствам Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА «Талака» ладзіць трэцюю з серыі «Сустрэч з Гедройцам». Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.

Ігар Бабкоў — паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман «Хвілінка» – упершыню прэзентуе ў родным горадзе сваю прозу.

Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца прадставіць чытачам кнігі апавяданняў «Душпастырскія спатканні для дачнікаў» і «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У межах сустрэчы адбудуцца аўтарскія чытанні.

Арганізатары Прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.

Пачатак імпрэзы а 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0