27.03.2015 / 17:32

Екацярынбургскі святар адхілены за заклік ваяваць на баку «ЛНР» 7

Мітрапаліт Екацярынбургскі і Верхатурскі Кірыл часова забараніў у служэнні клірыка храма Свяціцеля Інакенція ў Екацярынбургу за заклік да вернікаў адпраўляцца на вайну ў Луганскую вобласць Украіны «біць фашысцкую поскудзь».

«11 сакавіка гэтага года клірык храма ў імя свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага, г. Екацярынбурга протаіерэй Уладзімір Зайцаў, уступіўшы ў супярэчнасць з пазіцыяй Рускай Праваслаўнай Царквы на тое, што адбываецца ва Украіне, самачынна публічна выступіў з заклікам адправіцца ў Луганскую вобласць з мэтай «біць фашысцкую поскудзь», — паведамляецца на сайце Екацярынбургскай епархіі.

Эпархіяльная рада прызнала асабістае меркаванне протаіерэя Уладзіміра Зайцава «не адпаведным пастырскаму абавязку, які стаіць перад святаром Рускай Праваслаўнай Царквы» і прыняла рашэнне да свята Вялікадня (12 красавіка) адхіліць святара ад служэння ў храме Свяціцеля Інакенція, «дабраславіўшы яму знаходжанне ў манастыры святых Царскіх пакутнікаў».

«Паколькі яркія і палітычна афарбаваныя выказванні протаіерэя Уладзіміра Зайцава могуць быць расцэненыя як дабраславенне Царквы на вядзенне братазабойчай вайны, што не адпавядае чаканням усіх вернікаў дзяцей Рускай Праваслаўнай Царквы, якія на кожнай Боскай літургіі заклікаюць мір на Украінскую зямлю», — гаворыцца ў рашэнні епархіяльнага савета.

Ва ўказе архірэя гаворыцца, што пытанне аб далейшым служэнні клірыка будзе разгледжана пасля Вялікадня, «гледзячы па пладах пакаяння» вінаватага святара.

Чытайце таксама: Са святаром і танцам вайны: у Екацярынбургу ўрачыста правялі байцоў ваяваць у Данбас ФОТА, ВІДЭА

0
Cірожа з Салігорска / Адказаць
27.03.2015 / 17:33
внезапно
0
Ales J / Адказаць
27.03.2015 / 18:12
Зайчык - стрэлачнік. Насамрэч адпраўка была арганізаваная ваенкаматам. Ён проста адпеў змагарыкаў «біць фашысцкую поскудзь».
0
Иван / Адказаць
27.03.2015 / 19:01
Из 30 тысяч приходов РПЦ - 12 тысяч в Украине, в том числе Киево Печерская и Почаевская лавры.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру