Інфляцыя ў Беларусі за тры тыдні студзеня 2008 года склала 0,8 працэнта, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка. Паводле яго слоў, у асноўным гэта абумоўлена ростам тарыфаў на паслугі ЖКГ, які адбыўся ў студзені.

З 1 студзеня 2008 года тарыф на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню жылых дамоў павялічаны на 6 працэнтаў да Br240,3 у месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання. Цана на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння захавана на ранейшым узроўні і складзе Br36 355,5 за 1 Гкал. Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне ўстаноўлены на ўзроўні Br321,4 за 1 куб.м (рост на 25 працэнтаў), на каналізацыю — Br201,6 за 1 куб.м (рост на 65 працэнтаў). Плата за вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў павялічана на 6 працэнтаў і складзе Br4005,2 за 1 куб.м, за карыстанне ліфтамі — таксама на 6 працэнтаў да Br1184 з аднаго пражываючага ў месяц. У цэлым павелічэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ з 1 студзеня не перасягнула $5.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0